Канстанцін Апалонавіч Карацееў
Канстанцін Апалонавіч Карацееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1953[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-палкоўнік і генерал-палкоўнік[d] |
Камандаваў | 55-ы стралковы корпус (фарміравання 1941 г.)[d] і 12th Army[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін Апалонавіч Карацееў (руск.: Константин Аполлонович Коротеев; 25 лютага 1901 — 4 студзеня 1953) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Шчыглііўка Барадухінскага павета Харкаўскай губерні (зараз у межах горада Багадухіў Багадухіўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны). У час Першай сусветнай вайны, у жніўні 1916 года добраахвотна пайшоў у армію, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце. У снежні 1917 г. быў дэмабілізаваны, вярнуўся на радзіму і працаваў на рудніку. У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Ваяваў у складзе 5-й Украінскай арміі і 2-га Камуністычнага палка 1-й Камуністычнай дывізіі. У 1919 годзе быў накіраваны ў горад Саратаў, дзе ў ліпені 1920 г. скончыў пяхотна-кулямётныя курсы і прызначаны на пасаду камандзіра узвода 4-га запаснога палка ў Яраслаўлі. У 1924 годзе скончыў паўторныя курсы Заходняга фронту ў Смаленску і праходзіў службу на пасадах памочніка камандзіра і камандзіра роты, камандзіра батальёна. У 1926 годзе скончыў Стралкова-тактычныя курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал» імя Камінтэрна. Са студзеня 1934 г. займаў пасады начальніка штаба, з сакавіка 1935 г. камандзіра 14-а стралковага палка, з чэрвеня 1937 г. начальніка штаба, з лютага 1938 г. камандзіра 27-й стралковай дывізіі 4-га стралковага корпуса (Беларуская асобая ваенная акруга). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Са студзеня 1940 г. прымаў удзел у Савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гг., з сакавіка 1940 г. на пасадзе камандзіра 56-га стралковага корпуса. У чэрвені 1940 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-маёр. З кастрычніка 1940 г. ён займаў пасаду інспектара пяхоты Ленінградскай ваеннай акругі, а ў сакавіку 1941 г. пераведзены ў Кіеўскую асобую ваенную акругу на пасаду камандзіра 55-га стралковага корпуса.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны корпус пад камандаваннем К. А. Карацеева ўдзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце, у баях на рацэ Днестр у складзе 18-й арміі Паўднёвага фронту. Пасля расфарміравання корпуса К. А. Карацееў прызначаны на пасаду камандуючага 18-й арміяй па тылу, з кастрычніка 1941 г. — камандуючага 12-й арміяй, з сакавіка 1942 г. — памочніка камандуючага войскамі Паўднёвага фронту, са жніўня 1942 г. — камандзіра 11-га гвардзейскага стралковага корпуса (9-я армія, Закаўказскі фронт), з верасня 1942 г. — камандуючага 9-й арміяй, з лютага 1943 г. — 18-й арміяй, з сакавіка 1943 г. — 9-й арміяй. У красавіку 1943 г. К. А. Карацееву прысвоена званне генерал-лейтэнант. З ліпеня 1943 г. і да канца вайны ён займаў пасаду камандуючага 52-й арміяй (складзе рэзерва Стаўкі вярхоўнага Галоўнакамандавання, Варонежскага, Стэпавага, 1-га Украінскага і 2-га Украінскага франтоў). У верасні 1944 г. прысвоена званне генерал-палкоўнік. Удзельнічаў у абароне Каўказа, бітве за Дняпро, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай, Ніжнесілезскай, Берлінскай і Пражскай і іншых баявых аперацыях.
Пасля вайны К. А. Карацееў заставаўся на пасадзе камандуючага 52-й арміяй. У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава і быў прызначаны камандуючым Забайкальскай ваеннай акругай. У сакавіку 1951 г. быў вызвалены ад гэтай пасады па стану здароўя, праходзіў лячэнне і ў лістападзе прызначаны памочнікам камандуючага Паўночна-Каўказскай ваеннай акругай.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-а склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 3 ордэны Леніна
- 4 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Суворава 1-й ступені
- 3 ордэны Кутузава 1-й ступені
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені
- Ордэн «Легіён пашаны» (ЗША)
- Медаль «За абарону Каўказа»
- Медаль «За вызваленне Прагі»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- медалі.
Зноскі
- ↑ Коротеев Константин Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Коротеев Константин Аполлонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коротеев Константин Аполлонович // Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 362. — 633 с. с ил., 30 л. ил. (руск.)
- Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — 408 с. — ISBN 5-86090-113-5. (руск.)
- Великая Отечественная война 1941—1945: энциклопедия / М. М. Козлов. Редколлегия: Ю. Я. Барабаш, П. А. Жилин (зам. гл. ред.), В. И. Канатов (отв. секретарь) и др. — М.: Советская энциклопедия, 1985. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Багадухіве
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі курсаў «Выстрал»
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (камандоры)
- Асобы
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Камандуючыя Забайкальскай ваеннай акругай